Лексiка беларускай мовы паводле паходжання i сферы ўжывання
Информация, Мероприятия
13 верасня бягучага года ў навучэнцаў групы 46-21 ОП адбылiся заняткi па прадмету "Беларуская мова (прафесiйная лексiка)" па тэме: "Лексiка беларускай мовы паводле паходжання i сферы ўжывання". Заняткi прайшлi ў нетрадыцыйнай форме. Навучэнцы фiлiяла разам з выкладчыкам дадзенага прадмета Малашанкай Л.М. наведалi "Магiлёўскi абласны краязнаўчы музей iмя Е.Р. Раманава", аддзел этнаграфii. Будучыя кухары, кандытары пазнаёмiлiся з посудам, кухарскiм абсталяваннем, ежай нашых продкаў i набылi для свайго карыстання рэцэпты беларускай старадаўняй кухнi. Прапанаваныя заняткi дапамогуць нашым навучэнцам засвоiць маўленчы аспект прафесii, паглыбiць веды па пытаннях гiстарычнага развiцця i сучаснага функцыянавання беларускай мовы.