Дзень роднай мовы
Информация, Мероприятия
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Ён асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.
Родная мова – адзін з першых сродкаў адрознення нацыянальнасцей і культур. Галоўнае, каб кожны з нас усвядоміў, што мова – гэта сапраўды наша багацце.
У гэты дзень у філіяле навучэнцы першага курса спецыяльнасці “Маркетынгавая дзейнасць” дэкламавалі вершы беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя роднай мове. А навучэнцы спецыяльнасці “Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання” выказалі станоўчыя адносіны да роднай мовы.